Вадзім Клімовіч

Фота



© 1997—2010 Вадзім Клімовіч
Паважаныя наведвальнікі, нагадваем вам, што падчас выкарыстання матэрыялаў сайта спасылка на VADZIM.ART-S.BY абавязковая
vadzim@inbox.ru
Вадзім Клімовіч





Я неба бачу
(словы: В. Клімовіч, А. Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Магнітафон,
Шыпіць ультрафон,
Звон
Душыць стогн,
Інфрагук,
Стук ў маёй галаве.
Забіваю свой рай,
Жыць ці не – абірай,
Сьмерць таньней
І лягчэй,
І я падаю ўніз.
Крычыць вышыня,
Глыбіня,
І з ёй я...
Мне сысьці на карніз
Не пасьпець,
Не дадуць загібець.
Ды ня ў сілах ніхто забараніць
Спыніць і не даць
Мне дапець...

(R)
А дзе ж мне выйсьце – так цяжка трываць.
Я неба бачу – немагчыма спаць.
Прачнуцца нельга – не ўстаў з кален,
Так мала вокнаў і безліч сьцен.
(2)
Нябачны той позірк,
Ён ведае неба,
Ён ведае душы
Й чаму мы рабы.
Пустая размова,
Відовішчаў з хлебам,
Гразкія лужы,
А мы – вераб’і.
Мы птушкі ад Бога,
Ды крылы – ня траціць,
Таннае цеста,
Будзе на ўсіх.
Зямлі надта многа,
Але мне ня хопіць,
Свабоднае месца
Цягне увысь.
(3)
Парваная стужка,
Ціха да золку,
І рэхам дыханьне
Ідзе ад сьцяны.
Напятая тонкая
Сэнсу вяроўка,
Вось-вось абарвецца -
Чакаюць яны.
Фальшывае пер’е
І мёртвыя крылы,
Душа захавае
Надзею ўзляцець.
Сьляпое павер’е
Нацятыя жылы
Струна праганяе
Смагу дапець.



Знікні суму хмара
(словы: Адам Міцкевіч; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Знікні суму хмара.
Жывём мы толькі раз.
Хай залатая чара
Не марна вабіць нас.
Пускай яе па кругу,
Падай у рукі мне,
Бяры і пі да дна
Дзе глыбіня жыцця відна.
(R)
І не мялі пустое,
Чакае ў чары мёд,
Спявайма толькі тое
Што родны склаў народ.
(2)
Хто гне метал і паліць -
Расплавіць працай час.
У залатым метале
Кіпіць віно для нас.
Не ўзніме красамоўства
Свабоды змагароў.
Дзе мужнасць і сяброўства
Браты не трэба слоў.



Калі краіна памірае
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Калі на скрыжаванні лёсаў
Узнікне хоць імгненне раю,
Не забывай спытаць ў нябёсаў,
А як яго здабыць для краю.

(R)
Калі краіна памірае,
Не абароненая намі,
Няма тады імгнення раю,
Змагайся разам з ваярамі.
(2)
Калі на скрыжаванні лёсаў
Жыве надзея перамогі,
Змагайся пад святлом нябёсаў -
Пакінь інакшыя дарогі.
(3)
Калі над скрыжаваннем лёсаў
Твайго і роднае краіны,
У вас адзіныя нябёсы -
Надыдуць лепшыя часіны.



Бяжы
(словы і музыка: В. Клімовіч)

(1)
Чорныя здані паўзуць па сцяне.
Яны прыйшлі па мяне.
Коляць мне вочы ў паўночнай цішы.
Бяжы ад іх, бяжы

(R)
Намалюй сабе новае сонца.
Пад новае неба бяжы.
Але ведай што тут ты быў свой,
А там ты заўсёды будзеш чужы,
Бяжы...
(2)
Сухія бабкі з чывонымі анучамі
Не ператворацца ніколі ў крыжы.
Яны пахнуць смерцю, але неўміручыя.
Бяжы, бяжы, бяжы.
І ў іх няма жадання падняць
Свае вочы ўверх ад зямлі да мяжы.
Жыць лепей ціха, лепей болей спаць.
Ляжы, ляжы, ляжы.
(3)
Каб выпадкова не трапіць на вілы
Зарыйся глыбока у снег і ляжы.
Такім як ты тут нарыты магілы.
Ляжы, ляжы, ляжы.
Не крычы і не плач пра свой боль.
Цябе гумай па карку пагоняць з шашы.
У грудзях холад страху, на ранах соль.
Бяжы, бяжы, бяжы.



Калі мне стукне 20
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(R)
Калі мне стукне 20 пасля смерці,
Збірайцеся на Лысую Гару,
І кожнаму радку майму паверце,
І самі мне пакіньце па радку.

(1)
Калі мне стукне Восень пасля смерці,
Не забірайце жоўтыя лісты.
На іх пішу я вашыя імгненні,
Ствараю паміж душамі масты.
(2)
Калі мне стукне Вечнасць пасля смерці,
Ужо не будзе праз гады дзвярэй.
І толькі дзяцел аб прыходзе стукне
Таго, хто не хацеў ісці раней.
(3)
Калі мне стукне 20 пасля смерці,
Мне зноўку будзе 20 у жыцці...
І што з таго, што вы не пазнаеце,
І што з таго, што вы - ужо не вы.



Вершы з тваім дыханнем
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Нават калі зляцяць у агонь
Ўсе лісты што мы атрымалі.
Застануцца вершы з тваім дыханнем,
Напісаныя мной.

(2)
Нават калі сплывуць па вадзе
Ўсе словы вымаўленыя намі.
Застануцца вершы з тваім дыханнем,
Напісаныя мной.
(R)
Нават калі зляцяць у агонь,
Сплывуць па вадзе, пакінуць зямлю
Ўсе вершы з тваім дыханнем
Напісаныя мной.
Будзе лягчэй буслам ляцець у паветры,
Якім калісьці дыхала каханне.
(3)
Нават калі лёс нам
Пакінуць гэту зямлю.
Застануцца вершы з тваім дыханнем,
Напісаныя мной.



Перад бурай
(словы: Янка Купала; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Што бачу? - ўсё ціха, ўсё спіць пад няславай...
Ці ж праўда? - няўжо гэта вораг асіліў?
Няўжо ўсе байцы за народную справу
Тыранамі сможаны, леглі ў магіле?
Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна
І даўся без голасу дэспату ў рукі?
Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай
Замёр і не ўскрэсіш ніякай прынукай?
(R)
Устань! Ўсе, глянь, пайшлі...
І вот - свабод! Зямлі!
А ты - святы - закіс, -
Звёў хлеб, аслеп, азыс.
Эх, бой, як стой, зазлуй,
Злаўчы, крычы, ваюй!
Ці так бядак прапаў,
А мо ты б што дастаў?!
(2)
Ці ж мала няшчасцяў, ці ж мала слёз мора?
Ці ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?
О не! Штосьці сэрца іначай гавора, -
Я гэтакай цішы не веру!
Так толькі бывае прад летняю бурай -
І птушка замрэ, пагляд сонца нясмелы,
На небе ж збіраюцца хмура за хмурай,
І гром заграхоча, і дрогне свет цэлы!



Вёска
(словы: Янка Купала; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Горы ды каменне.
Вузкія палоскі.
Гэта наша поле.
Поле нашай вёскі.

(2)
Курныя аконцы.
Каб святла хоць трошкі.
Гэта нашы хаты.
Хаты нашай вёскі.
(3)
Лапці ды сярмягі.
Як абраз не броскі,
Гэта нашы людзі.
Людзі нашай вёскі.

(4)
Карчмы ды астрогі.
Крыжыкі, бярозкі.
Гэта наша доля.
Доля нашай вёскі.
  



А хто там ідзе
(словы: Янка Купала; музыка: В. Клімовіч)

(1)
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
- Беларусы.

(2)
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крыві, на нагах у лапцях?
- Сваю крыўду.

(3)
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
- На свет цэлы.

(4)
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
- Бяда, гора.
(R)
Хто ты гэткі? - Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш? - Долі лепшай.
Якой долі? - Хлеба, солі.
А што болей? - Зямлі, волі.
Дзе радзіўся? - Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся? - Пры дарожцы.
Чым асвенчан? - Кроўю, потам.
Чым быць хочаш? - Не быць скотам...
(5)
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
- Людзьмі звацца.



А людзі ідуць па сьвеце
(словы і музыка: Юры Візбар; пераклад: А. Спрынчан)

(1)
А людзі ідуць па сьвеце,
Ім быццам няшмат і трэба -
Намёт каб заўсёды моцны
І сум на шляху мінаў.
Ды з полымем лучыцца песьня,
А вочы глядзяць у неба.
Шапоча праз сон бадзяга
Камусьці: "Успамінай…"

(2)
Яны невядомыя ў местах
Манэрай арыстакратаў,
Ды ў чуйных канцэртных залах,
Дзе шум мітусьні аціх,
Лунаюць у вольных душах
Бэтховэнскія санаты
І сьветлыя песьні Грыга
Перапаўняюць іх.
(3)
А людзі ідуць па сьвеце,
Іх словы нясуць спакусы.
"Даруйце Вы мне, калі ласка", -
З усьмешкай ім проста сказаць.
Ды сумную тонкасьць песьні
Пяшчоцяць сухія вусны
І найцікавейшыя кнігі
У кайстрах іхніх ляжаць.

(4)
Спраўджаны сябра-компас
І мапа для асьцярогі,
І марынарка схавала
Лавіны здрадніцкі сьлед.
Шчасьлівы, хто адчувае
Шчымлівую вечнасьць дарогі,
Шматкуе віхор далягляды
І разьдзьмувае наш сьвет.
  



Чаканне
(словы: Юля Новік; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Сьлёзы чакаюць тваіх званкоў,
Каб бегчы далей ад чужых радкоў.

(R)
Рука чакае твайго званка,
Віно чакае...
А я не чакаю даўно,
Хоць твой матылёк разьбіў мне вакно.
А я не чакаю даўно,
Хоць твой матылёк разьбіў мне вакно.
(2)
Зьнікнуць сярод цішыні начной,
Калі размаўляць мы пачнем з табой.

(R)
Рука чакае твайго званка,
Віно чакае...
А я не чакаю даўно,
Хоць твой матылёк разьбіў мне вакно.
А я не чакаю даўно,
Хоць твой матылёк разьбіў мне вакно.
 



Не спяшайся
(песня гурта ЧайФ; пераклад: Аксана Спрынчан)

(1)
А не спяшайся ты нас пахаваць,
А мы не ўсё тут паспелі зрабіць,
І дзяцей нам яшчэ гадаваць,
Ды і проста хацелася б жыць.

(2)
А не спяшайся ў спіну страляць,
Ніколі з гэтым не позна паспець,
А лепей дай нам датанцаваць,
А лепей дай нам песню дапець.
(3)
А вочы нам не спрабуй завязаць,
А мы усе любім цемру і так,
Узбудзіўшыся, хвошча лаза,
На шчацэ пакідаючы знак.
(4)
А не спяшайся ты нас не любіць,
А не лічы перамогі свае,
Калі сёння нам з табой не пражыць,
Хто іншы заўтра палюбіць цябе.
Калі зараз нам з табой не пражыць,
Хто іншы потым палюбіць цябе.



Я жыву там
(словы і музыка: В. Клімовіч)

(1)
Я жыву там, дзе квітнее вясна,
Там, дзе блакітнае чыстае неба,
Там, дзе няма спакойнага сна,
Дзе пеплам сівым пасыпана глеба.

(R)
Дык калі ж перастануць? Калі?
Як па сваёй таптацца па маёй зямлі,
Рыць капытамі мае палі
І нішчыць працу на маёй раллі.
Калі?
(2)
Я жыву там - пасярэдзіне сьвету,
Там, дзе сыходзяцца ўсе шляхі.
Ваўкі галодныя йдуць па сьледу,
Кроў маю за свае грахі.
(3)
Я жыву там, дзе сонца ў ваконца,
Там, дзе гуляе-ззяе снег зімой.
Але там сьлёзы цякуць бясконца,
Гэта край мой, гэта боль мой.



Мятла
(В. Клімовіч)

(1)
Калі пад нагамі сьмецце ды бруд,
Ляжыць пясок і пыл там і тут,
Падумай сам сабе: гэй, ла-ла-ла-ла,
Куды ж гэта падзелася мая мятла.

(R)
Ла-ла-ла-ла, ла-ла-ла, ла-ла,
дзе мая мятла?
Ла-ла-ла-ла, ла-ла-лэй, э-гэй,
шукай мятлу хутчэй?
(2)
Як пухне галава ад цяжкіх дум,
Чэрап трашчыць, сум і тлум,
Не думай нічога, толькі ла-ла-ла-ла,
Вымятай мазгі, дапаможа мятла.

(3)
У дзьверы грукае баба-яга,
Запрашае палётаць, гэта ж клясна, ага!
Спытай сам сябе: гэй, ла-ла-ла-ла,
Куды ж гэта падзелася мая мятла.
(4)
Калі ў ноч пацукі пад коўдру пруць,
Шыткуюць мяхі ды зерне крадуць,
Паелі сала і ўсю кілбасу,
Абгадзілі вілы, сапсавалі касу,
Сажралі лейцы, абажралі хамут,
І тваёй гаспадарцы хутка капут,
Яны загрызлі ката, і ты апошні герой,
Гані іх прэч! Гані іх мятлой!



Я еду і не ведаю - навошта
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Я еду і не ведаю - навошта,
А на прыпынках - помнікі і птушкі,
І пёрка падае з нябеснай пошты,
І нежывых ужо бяруць на мушку.

(R)
А вецер вые над крыжом маім,
Які яшчэ бярозаю расце,
І гладышы вісяць яшчэ на ім,
І кроў мая празрыстая цячэ.
(2)
Ваўкі галосяць быццам я і поўня
Супалі ў дзікай і халоднай ночы.
І на зямлі пануе толькі поўнач,
Ды свецяцца святлом быцця іх вочы.
(3)
Я еду, ды не з'еду з той краіны,
Дзе кожны камень чуў маё дыханне,
Дзе ўсе яе бясконцыя руіны
Мне руны пішуць пра не-развітанне.



У мяне ёсць ты
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
У мяне ёсць ты,
у цябе ёсць я.
Мы не можам знайсці сябе.
Мы блукаем дарогамі слёз
і шукаем лужыны, дзе...
дзе мора вады
і зоркі глядзяць на нас
і ўсё роўна
яны вышэй.

(2)
У мяне ёсць ты,
у цябе ёсць я.
Мы не можам знайсці сябе.
Мы блукаем ў чужых вачах
і шукаем колеры, дзе...
дзе мора святла
і шчасце глядзіць на нас,
і ўсё роўна
яму цяжэй.
(3)
У мяне ёсць ты,
у цябе ёсць я.
Мы не можам знайсці сябе.
Мы блукаем па марах-снах
і шукаем рэальнасць, дзе...
дзе мора жыцця
і гора глядзіць на нас,
і ўсё роўна
яму глыбей.

(4)
У мяне ёсць ты,
у цябе ёсць я.
Мы не можам знайсці сябе.
Мы блукаем па часе шляхоў
і шукаем адвечнасць, там
дзе мора крыжоў
і птушкі ляцяць да нас
і ўсё роўна
яны далей.
 



Чырвонае віно
(словы: Аксана Спрынчан; музыка: В. Клімовіч)

(1)
Мы свечкай белаю запалім цішыню,
Убачым у кілішках водсвет сцяга.
За што і за каго пілі у даўніну
Нам памяць неўміручая раскажа.

(R)
Чырвонае віно стагоддзямі зіхціць,
Чырвонае віно чакае белых рук,
Чырвонае віно мы разам, разам будзем піць,
Чырвонае віно за нашу Беларусь.
(2)
І мы успомнім мора той крыві,
Што выпіта было з краіны нашай,
І не забудзем выпіць, выпіць каб жылі,
Хто выжыў і хто народзіцца - іначай.
(3)
Растане свечкі воск у чырвані зары,
Чырвонае віно - у белым-белым дні,
Давайце будзем жыць за Беларусь, сябры,
Хай ворагі згараць у нашых душ агні.



· © 1997—2010 Вадзім Клімовіч ·
· Паважаныя наведвальнікі, нагадваем вам, што падчас выкарыстання матэрыялаў сайта спасылка на VADZIM.ART-S.BY абавязковая ·
· пошта: vadzim@inbox.ru ·